(Не)растраляныя: ці можна забіць паэзію, пазбавіўшы жыцця паэта — эфір

Ілюстрацыя budzma.org

Ілюстрацыя budzma.org

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года назаўжды застанецца ў памяці беларусаў ноччу беларускай нацыянальнай трагедыі. Насамрэч, за часы панавання бальшавіцка-камуністычнай навалы такіх трагічных начэй (і дзён) было безліч. Калі людзей катавалі, растрэльвалі ці высылалі на смерць у Сібір каты з чырвонымі зоркамі на фуражках. Але тая ноч сталася асаблівай таму, што стала апошняй для дзясяткаў выбітных дзеячоў нашай нацыянальнай інтэлектуальнай эліты. І мы мусім гэта памятаць. Прынамсі тыя, для каго Беларусь не пусты гук, не “ўскраек расійскай імперыі”. Таму беларусы па ўсім свеце ладзяць вечарыну памяці, “Ноч (не)растраляных паэтаў” 29 кастрычніка. У Варшаве такая вечарына адбудзецца у Музеі Вольнай Беларусі а 20:00.

Чаму немагчыма расстраляць паэзію нават калі паэт быў забіты і што дае нам імкненне не забываць творы паэтаў пачатку мінулага стагоддзя? Чаму дыктатары так ненавідзяць пісьменнікаў і ці можа літаратура стаць зброяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае драматургіня, паэтка, акторка Дзіяна Балыка і актор Ігар Сігаў у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.