На таргах у панядзелак долар патаннеў больш як на 5 капеек
Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах, якія адбыліся 27 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, курс долара панізіўся на 5,3 капейкі. Ён апусціўся да трохмесячнага мінімуму.
Таргоў па еўра ў панядзелак не было, а расійскі рубель вырас да максімальнага паказчыку за апошнія паўтара тыдня.
Вынікі валютных таргоў 27 кастрычніка:
Долары ЗША: 2,9270 (−0,0531 / −1,78%);
Еўра: 3,4629 (не было здзелак);
Расійскі рубель: 3,6957 (+0,0267 / +0,73%);
Кітайскі юань: 4,1146 (−0,0685 / −1,64%).
Курсы валют / banki24.by