Дэпартацыя па “Дубліну”: як уратаваць беларусаў ад гэтай працэдуры — эфір
Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская
Апошнім часам усё часцей сярод беларусаў гучаць словы “Дублінскі рэгламент”. І найчасцей іх згадваюць з негатыўнымі эмоцыямі. Бо тыя, хто пад той “Дублін” трапляе, сутыкаюцца з вялікімі праблемамі — ім пагражае высылка з Польшчы (ці іншай краіны ЕС, дзе беларус цяпер знаходзіцца) у краіну, якая альбо выдавала візу, альбо якая была так званай “краінай першага ўезда”. Адзін з самых гучных такіх выпадкаў апошніх дзён: суд і спроба дэпартацыі ў Літву Нэлі Ваданосавай, маці вядомай тэлевядоўцы і музыканткі Кацярыны Ваданосавай. Але дзякуючы адвакаванню інтарэсаў Нэлі Ваданосавай юрыстамі “Партызанкі”, высылкі ў Літву жанчына пазбегла. Пакуль…
Чаму апошнім часам да беларусаў сталі часцей прымяняць “Дублінскі рэгламент” і ці магчыма пазбегнуць гэтай працэдуры? Пра што сведчыць вынік суда над Нэлі Ваданосавай і ці дапаможа гэта ў разглядзе спраў іншых беларусаў? Чаму пытанне прымянення “Дублінскага рэгламенту” ў дачыненні да беларусаў немагчыма вырашыць на палітычным узроўні хаця б для пачатку ў Польшчы і Літве? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай у 14:00. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.