“Вяртанне”: на якіх умовах яно магчымае і што нас на радзіме чакае — эфір

Настасся Касцюгова

Настасся Касцюгова / Еўрарадыё

Вяртанне як нацыянальную ідэю і план дзеянняў прапанаваў беларусам вызвалены з-за кратаў і дэпартаваны з Беларусі філосаф Уладзімер Мацкевіч. І хоць пасля падзей 2020 года з думкай аб вяртанні на радзіму ў вымушаную эміграцыю выязджала пераважная большасць беларусаў, склалася такое ўражанне, што менавіта Мацкевіч адкрыў дыяспары вочы на сапраўдную мэту і сэнс іх жыцця. Што праўда, без адказу застаюцца пакуль пытанні пра тое, якім чынам гэтае вяртанне магчыма прыспешыць і на якіх умовах… 

Чаму шмат каму з беларусаў адгукнуліся словы Мацкевіча пра вяртанне, хто яны і так пра гэта марылі і казалі ад пачатку сваёй вымушанай эміграцыі? Ці разлічваюць тыя, хоць сёння выступае за дыялог з рэжымам, што дазволяць вярнуцца безпакарана? Ці магчыма вярнуцца і вярнуць сабе Беларусь-2019 і як на перамовы Мінска з Вашынгтонам уплывае сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.