Ураган пашкодзіў 25 дамоў у аграгарадку ў Чэрыкаўскім раёне

Наступствы ўрагану

Наступствы ўрагану / МНС

У аграгарадку Майскі ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўшчыны навальнічны фронт пашкодзіў 25 дамоў, паведамляе прэс-служба МНС.  

Таксама ратавальнікі паведамляюць пра падзенне дрэваў у гэтым паселішчы.

"Пашкоджаныя шыферныя дахі 25 прыватных жылых дамоў, зафіксаваныя 25 выпадкаў падзення дрэваў. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэваў", — гаворыцца ў паведамленні МНС.

Пацярпелых пры здарэннях няма. У аграгарадку вядуцца рамонтна-аднаўленчыя работы.

Дарэчы, на сёння ў Беларусі сіноптыкі таксама абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Прагназуецца шквалісты вецер і навальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.