Дзіцячы летнік гарэў пад Маладзечнам
Пажар дзіцячага летніка пад Маладзечнам / МНС
У Маладзечанскім раёне 6 ліпеня здарыўся пажар у аздараўленчым дзіцячым летніку, паведамляе прэс-служба МНС.
На пажары пацярпелі тры чалавекі з ліку персаналу ўстановы. Як кажуць у МНС, яны атруціліся прадуктамі гарэння, калі спрабавалі ўласнымі сіламі тушыць агонь. Медыкі агледзелі пацярпелых і шпіталізавалі з адпаведным дыягназам.
Інфармацыя пра пажар у дзіцячым летніку з’явілася каля 17:00. Гарэла маёмасць у спальным корпусе. Персанал летніка правёў эвакуацыю людзей: яны вывелі 132 чалавекі, у тым ліку 120 дзяцей.
Агонь патушылі пажарнікі.