Кліенты банка, які трапіў у апошні пакет санкцый ЕС, паведамляюць аб праблемах

Альфа Банк, ілюстрацыйнае фота

Альфа Банк, ілюстрацыйнае фота

Пра збоі пры дадаванні картак у Apple Pay заяўляюць кліенты Альфа Банка. Гэтая беларуская "дачка" расійскага банка нядаўна трапіла ў "чорны спіс" Еўрасаюза — у 19-м пакеце санкцый.

У банку раяць не выдаляць ужо падлучаныя карткі, каб працягваць аплаты праз сэрвіс. Калі новую картку дадаць у Apple Pay не атрымліваецца, у банку рэкамендуюць карыстацца пластыкавымі картамі, якія працуюць як звычайна.

Акрамя таго ў Альфа Банку заявілі, што падрыхтавалі рашэнні на выпадак збояў праз санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.