Мінскае “Дынама” страціла ачкі ў Гродне ў “залатой” гонцы з “МЛ Віцебск”

29 кастрычніка адбыліся два перанесеныя матчы 16-га і 18-га тураў Вышэйшай лігі

29 кастрычніка адбыліся два перанесеныя матчы 16-га і 18-га тураў Вышэйшай лігі / "Динамо-Минск"

У Жодзіне “Тарпеда-БелАЗ” саступіла “Гомелю” з лікам 0:1 у перанесеным матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

У Гродне “Нёман” прымаў мінскае “Дынама” ў межах перанесенага матчу 18-га тура чэмпіянату. Сустрэча завяршылася безгалявой нічыёй — 0:0.

Матч запомніўся выдаленнем легіянера дынамаўцаў Фаваза Абдуллахі за ўдар балбоя.

Паўабаронца выбачыўся перад хлопчыкам, а пасля гульні падышоў да яго яшчэ раз, каб папрасіць прабачэння і падараваў сваю футболку.

Дзейны чэмпіён страчвае неацэнныя два ачкі ў “залатой” гонцы з “МЛ Віцебск”.

Тым часам “букмекеры” гарантавалі сабе месца на п’едэстале ў сваім дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе.

За чатыры туры да фінішу чэмпіянату “МЛ Віцебск” апярэджвае “Дынама-Брэст”, якое ідзе на чацвёртым месцы, на 13 балаў.

Такім чынам, “букмекеры” у наступным сезоне выступяць у еўракубках.

Становішча ў турнірнай табліцы пасля ўсіх сыграных перанесеных матчаў:

Минское “Динамо" потеряло очки в Гродно в “золотой" гонке с “МЛ Витебск"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.