Тушыць нафтавыя рэзервуары пасля атакі дронаў вучыліся ў Беларусі

Дронавая атака на нафтавы рэзервуар / МНС Беларусі
Над палігоне пад Барысавам супрацоўнікі МНС правялі маштабныя вучэнні. Сярод іншага яны вучыліся ліквідоўваць наступствы дронавай атакі па аб'ектах энергетыкі.
У прыватнасці, адпрацоўвалі работы з пашкоджаным ад беспілотнікаў наземным газаправодам, а таксама дзеянні пры атацы дронаў на рэзервуары з нафтапрадуктамі.
Згодна з легендай вучэнняў у выніку ўмоўнага ўдару адбыўся выбух і рэзервуар загарэўся. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, прыступілі да астуджэння палаючага і суседніх рэзервуараў. Асноўнае тушэнне адкрытага полымя вялося з аўталесвіцы, абсталяванай пеннымі стваламі, каб лакалізаваць ачаг і прадухіліць распаўсюд агню.
Апошнім часам расійскія беспілотнікі, скіраваныя супраць Украіны, нярэдка не толькі пралятаюць над Беларуссю, але і падаюць на яе тэрыторыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.