Ва Украіне нацыяналізавалі актывы "Гомсельмаша"

Гомсельмаш, ілюстрацыйнае фота

Гомсельмаш, ілюстрацыйнае фота / Флагшток

Ва Украіне нацыяналізавалі правы ААТ "Гомсельмаш" у шэрагу даччыных кампаній — ТАА "Гандлёвы дом "Гомсельмаш-Украіна", ТАА "Гандлёвы дом МТЗ-Беларусь-Украіна", ТАА "ЛУН-ЮГ", а таксама маёмасныя правы на гандлёвыя маркі.

Як паведамляе Міністэрства юстыцыі Украіны, адпаведнае рашэнне прыняў Вышэйшы антыкарупцыйны суд сваёй пастановай.

Украінскі бок спаслаўся на тое, што даччыныя кампаніі беларускага холдынгу працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс. У прыватнасці яны ўдзельнічаюць у вытворчасці камплектуючых для боепрыпасаў і дронаў-камікадзэ "Герань-2" (тыпу "Шахед").

Раней неаднаразова з'яўляліся паведамленні, што шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнуты ў масавую вытворчасць снарадаў для расійскага войска, якое вядзе вайну супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.