Кіраўнік КДБ кажа, што ідзе работа па ўсталяванні кантактаў з уладамі Украіны

Іван Тэртэль

Іван Тэртэль

Беларускія спецслужбы вядуць работу, каб арганізаваць размову Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта старшыня КДБ Іван Тэртэль паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"Неабходна сустракацца, і ў гэтай абстаноўцы, што склалася, знаходзіць кансэнсус. Гэтая работа таксам вядзецца. Вядома, тут шмат залежыць ад украінскага боку", — заявіў кіраўнік беларускай спецслужбы.

Таксама ён падкрэсліў: "Мы знайшлі баланс бакоў у гэтай вельмі і вельмі няпростай і з вялікай тэндэнцыяй да абвастрэння сітуацыі".

У мінулым месяцы ў шэрагу краін Еўрасаюза і ў Малдове была выкрытая шпіёнская сетка КДБ, у выніку чаго былі высланыя беларускія дыпламаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.