У чацвер у Беларусі будзе да +15, дажджы пройдуць толькі па захадзе
Восень, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 30 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі, а днём па захадзе ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень на захадзе — парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 2-7 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 8-13 градусаў цяпла, на поўдні краіны будзе да +15 градусаў.
Апошні дзень кастрычніка паводле прагнозаў сіноптыкаў будзе хмарны. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, уначы месцамі па паўночным усходзе — моцныя дажджы. У многіх раёнах прагназуецца моцны парывісты вецер.
Уначы тэрмометры пакажуць 3-9 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +6...+12 градусаў.
Прагноз надвор'я на 30 кастрычніка / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 30 кастрычніка / Белгідрамет