У Віцебску дзёрзкіх расіян адправілі на 10 гадоў за краты
Восенню мінулага года двое беспрацоўных, якія прыехалі з Расіі, атрымалі прытулак у адным з віцебскіх храмаў.
Ім нават давалі грошы на ежу. Расіяне купілі алкаголь і пасля яго распіцця напалі на верніка. Пагражаючы нажом, яны забралі грошы і ахвяраванні на храм — агулам каля 7 мільёнаў рублёў. Але гэтага для зламыснікаў аказалася мала. Яны патрабавалі ад сваёй ахвяры аформіць на іх карысць крэдыт на 30 мільёнаў.
За злачынства з прычыны яго асаблівай небяспекі і дзёрзкасці расіяне асуджаныя на 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе БЕЛТА.
Фота — Fotolia