У В’етнаме перакуліўся турыстычны катэр — дзясяткі загінулых

Раптоўны шторм стаў прычынай трагедыі.

Раптоўны шторм стаў прычынай трагедыі. / VNA

19 ліпеня ў в’етнамскай бухце Халонг раптоўна пачаўся шторм. Гэта стала прычынай катастрофы катэра Wonder Seas, які перакуліўся ў моры.

На борце было 53 пасажыры: 37 загінулі, 11 удалося выратаваць, яшчэ пяцёра лічацца зніклымі без вестак, перадае DW.

Паводле звестак выдання VNExpress, большасць пасажыраў былі з Ханоя, сярод іх — больш за 20 дзяцей.

Адзін з выратаванага дзяцей распавёў парталу VietnamNet: «Я глыбока ўдыхнуў, праплыў праз шчыліну, пірнуў і вынырнуў наверх». Паводле слоў дзесяцігадовага хлопчыка, ён клікаў на дапамогу, і яго выцягнулі на ратавальную лодку вайскоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.