У Валожынскім раёне мядзведзь учыніў налёт на пчальнік лясгаса
Пчальнік пасля наведвання мядзведзем / valozhin.by
У Валожынскім раёне каля вёскі Клім мядзведзь учыніў налёт на пчальнік лясгаса. З двух вулляў ён выцягнуў мёд. І пакінуў сляды — адна з рамак з сотамі захавала выразны адбітак яго кіпцюроў.
Як піша valozhin.by, цяпер у лясгасе падлічваюць страты і спрабуюць высветліць, ці надоўга мядзведзь затрымаецца ў іх мясцінах.