У траўні продаж новых аўтамабіляў у Беларусі знізіўся на 13,5%

Аўтамабіль BelGee

Аўтамабіль BelGee / officelife.media

У траўні ў Беларусі працягнулася падзенне тэмпаў продажаў новых легкавых аўтамабіляў.

Паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), за мінулы месяц дылеры БАА прадалі 3415 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў — на 13,5% менш, чым у красавіку.

У красавіку ў параўнанні з сакавіком аб'ём продажаў скараціўся на 9,9%.

Асноўную прычынай такой тэндэнцыі ў БАА называюць змену ўмоваў крэдытавання.

Паводле гендырэктара СААТ "Мінск-Лада", чальца праўлення БАА Аляксандра Стэльмаха, першае меесца па продажах у траўні займае брэнд Belgee / Geely, на другім месцы ідзе LADA. Продажы электрамабіляў складаюць 13% ад агульнай колькасці продажаў.

Пры гэтым эксперт адзначыў, што за студзень-травень 2025 года прададзена аўтамабіляў на 29% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Таму ў доўгатэрміновым перыядзе рынак дэманструе рост, канстатаваў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.