У Светлагорску ратавалі дзяцей, якія гулялі на падваконні пятага паверха. Відэа

У Светлагорску ратавалі дзяцей, якія гулялі на падваконні пятага паверха. Відэа

16 кастрычніка ў светлагорскім пяціпавярховіку мінакі заўважылі дваіх дзяцей, якія гуляліся на падваконні ў кватэры на пятым паверсе. Фортка была адчынена. Выклікалі МНС.

 

Апынулася, што бацькоў чатырохгадовага і двухгадовага дзіцяці дома не было. Сайт МНС піша, што бацькам дзяцей цяпер давядзецца адказваць на пытанні раённага камітэту па адукацыі.