У судзе над Віктарам Бабарыкам пачаліся спрэчкі
21 чэрвеня ў судзе па справе Віктара Бабарыкі і топ-мэнэджараў Белгазпрамбанка пачаліся спрэчкі. Яны працягнуцца і ў аўторак, пачатак а 10-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна. Далей будзе выступаць абарона.
Прадстаўнік выбарчага штаба Бабарыкі, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў у эфіры тэлеканала "Дождь" распавёў пра свае ўражанні ад першага дня спрэчак: "Сёння цэлы дзень абвінавачванне пераказвала па сутнасці, у чым складаецца абвінавачванне. Выбарачна яны пераказвалі паказанні іншых абвінавачаных, некаторых сведкаў. І вось такім чынам спрабавалі намаляваць нейкую карціну".