У суботу ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва
Аўтамабільнае паліва зноў падаражэе / Еўрарадыё
19 красавіка беларусаў чакае чарговае павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва.
Як і раней, цэны павысяцца на 2 капейкі. За адзін літр паліва на АЗС з заўтрашняга дня трэба будзе заплаціць:
АІ-92 — 2,46 рубля;
АІ-95 — 2,56 рубля;
АІ-98 — 2,78 рубля;
дызельнае паліва — 2,56 рубля.
Гэта ўжо шостае падаражанне за вясну. Раней канцэрн "Белнафтахім" папярэджваў, што цэны вырастуць на 16 капеек у восем заходаў. Падаражанне тлумачылі "ўсебаковай ацэнкай эканамічнай сітуацыі, кан'юнктурай рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах".