У суботу ў Беларусі месцамі чакаюцца невялікія дажджы

Восень, ілюстрацыйнае фота

Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 4 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 градусаў са знакам "плюс", месцамі па паўночным захадзе краіны чакаюцца замаразкі ад 0 да -2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +10...+15 градусаў, па паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца да 17 градусаў цяпла.

У наступныя дні Беларусь апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў, якія змяшчаюцца з тэрыторыі Украіны і Польшчы. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень тэмпература паветра складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе Беларусі прагназуюць да 16 градусаў цяпла.

У суботу ў Беларусі месцамі чакаюцца невялікія дажджы
Прагноз надвор'я на 4 кастрычніка / Белгідрамет
У суботу ў Беларусі месцамі чакаюцца невялікія дажджы
Прагноз надвор'я на 4 кастрычніка / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.