У суботу чакаюцца замаразкі да мінус 5 градусаў
4 кастрычніка ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, без ападкаў.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах з'явіцца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівым 2-7 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, месцамі будзе ад 1 да 4 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да +9...+15 градусаў.
Фота — omsk.net