У суботу ў Беларусі чакаецца ад -5 да +1
6 снежня ў нашай краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Месцамі пройдуць невялікія ападкі — пераважна снег, мокры снег. У асобных раёнах згусцяцца туманы, чакаецца галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-усходнім, паўднёвым 4-9 метраў за секунду, паведамляе БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе -2...-8 градусаў, днём чакаецца ад -5 да +1 градуса.
Фота — pg21.ru