У студзені ў Беларусі найбольш падаражэлі прадукты харчавання
"Кантроль за цэнамі" / sb.by
Інфляцыя ў Беларусі ў студзені склала 0,7% (у параўнанні са снежнем 2024-га). Гадавая інфляцыя — 5,2%, паведамляе Белстат.
У пачатку года найбольш падаражэлі прадукты харчавання — на 1% (за год — на 6,5%). Рост цэн на нехарчовыя тавары склаў 0,5% (за год — на 3,3%), на паслугі — 0,4% (за год — на 5,2%).
Ва ўрадзе спадзяюцца, што сёлета інфляцыя не перавысіць 5%.