У Стоўбцах будуць судзіць хлопца, які спрабаваў спаліць сваю маці

У Стаўбцоўскім раёне будуць судзіць 25-гадовага непрацоўнага вяскоўца, які спрабаваў спаліць уласную маці, пакуль яна спала. Матывам злачынства сталі асабістыя непрыязныя адносіны, распавялі БелаПАН у пракуратуры Мінскай вобласці.

Малады чалавек ужо меў некалькі судзімасцяў. У студзені 2015 года ён гасцяваў у маці ў вёсцы Сцяцкі Стаўбцоўскага раёна, пасварыўся з ёй і вырашыў забіць. Пакуль маці спала, сын абліў яе лёгкай на загаранне вадкасцю, а затым падпаліў. Жанчыну выратаваў яе сужыцель — ён збіў полымя і выклікаў “хуткую”.

Медыкі своечасова аказалі пацярпелай кваліфікаваную дапамогу. Аднак нягледзячы на гэта твар жанчыны застаўся непапраўна збрыджаным.

За гэтае злачынства зламысніку пагражае зняволенне тэрмінам да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротная кара.

Фота з архіву