У Століне абрабавалі райвыканкам, вынеслі касметыку і парфуму
Зламыснік скарыстаўся выхаднымі днямі і ў адсутнасць чыноўнікаў праз акно залез у будынак.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, у навучальна-метадычным кабінеце знік лічбавы фотаапарат, касметыка і парфума супрацоўніц мясцовага аддзела адукацыі. Пакрыўджаныя жанчыны звярнуліся да праваахоўнікаў і тыя выявілі, што крадзёж здзейсніў 58-гадовы жыхар вёскі Варані, якога і абвесцілі ў вышук.
Фота — ria.ru