У "справе патрыётаў" пад арыштам знаходзіцца 21 чалавек, пад падпіскай — 1

У "справе патрыётаў" пад арыштам знаходзіцца 21 чалавек, пад падпіскай — 1

Па так званай "справе патрыётаў" абвінавачанні выстаўленыя ўжо 22 чалавека. Прычым толькі адзін з іх на волі — гэта Юрый Гурын, якога затрымалі 21 сакавіка. Разам з тым ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на Ніну Шыдлоўскую

Спіс абвінавачаных па "справе патрыётаў" і ўзятых пад варту:

Аляксей Абрамаў

Андрэй Бяляўскі

Віктар Данілаў

Зміцер Дашкевіч

Андрэй Дундукоў

Аляксандр Зімніцкі

Іван Кавальчук

Андрэй Комлік-Ямацін

Сяргей Кунцэвіч

Міраслаў Лазоўскі

Віктар Мароз

Мікалай Міхалькоў

Ян Міхалькоў

Дзмітрый Новік

Яўген Палтаржыцкі

Сяргей Пальчэўскі

Цімур Пашкевіч

Уладзімір Румянцаў

Сяргей Стрыбульскі

Уладзімір Фёдараў

Алесь Яўдаха

Усіх затрыманых вінавацяць у навучанні падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. КДБ, які вядзе справу, дагэтуль не паведамляе ні імёнаў, ні дакладнай колькасці затрыманых па справе.