У спіс перспектыўных маладых блогераў ад "Форбс" трапіла 4-гадовая беларуска

Ева Карпікаў

Ева Карпікаў / instagram.com/karpikau

Чатырохгадовая беларуска Ева Карпікаў трапіла ў спіс самых перспектыўных маладых блогераў ад часопіса "Форбс".

Блог Евы ў Інстаграме вядзе яе маці. У сацсетках дзяўчынка пачала з'яўляцца крыху больш за год таму. За гэты час яе аўдыторыя вырасла амаль у чатыры разы — з 250 тысяч да 1,1 мільёна падпісчыкаў на розных платформах, адзначае "Форбс".

Выданне дадало Еву Карпікаў у катэгорыю "Новыя медыя". Мама дзяўчынкі выкладае відэаролікі, як дзяўчынка спявае ці разважае на сур'ёзныя тэмы — пра каханне і прыгажосць прыроды, напрыклад. Таксама дзіця адказвае на пытанні бацькоў, якія трымаюцца за кадрам.

Сям'я Евы жыве ў Эміратах. Яе мама Анастасія выкладае вакал. А тата Астах — ураджэнец Беларусі, які з юнацтва жыве ў ААЭ і працуе ў турыстычнай сферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.