У Смалявіцкім раёне мужчына павіс на дратах ЛЭП
Лінія электраперадачы / Reform.by
Увечары 10 жніўня ў Смалявіцкім раёне на дратах лініі электраперадачы павіс мужчына, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікаў выклікалі ў садоўніцкае таварыства "Лясное" каля вёскі Кальнікі ў 21:57. 44-гадовы мужчына залез на слуп, а потым павіс на вышыні сямі метраў на ізаляваных дратах ЛЭП.
Супрацоўнікі МНС знялі мужчыну. Яго шпіталізавалі.