У Слуцку мінакі затрымалі мужчыну пры спробе згвалціць 8-гадовую дзяўчынку

У аўторак, 5 траўня, на вуліцы Піянерскай у Слуцку нецвярозы мужчына напаў на школьніцу і хацеў яе згвалціць, піша kurjer.info. Напад 30-гадовага мужчыны на 8-гадовую дзяўчынку заўважыў яе аднакласнік. Хлопчык пачаў клікаць навакольных на дапамогу.

На крыкі прыбеглі людзі, якія затрымалі нападніка і затэлефанавалі ў міліцыю.

Нецвярозага нападніка пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання Слуцкага РАУС. На яго пачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару супраць заведама малалетняга. Калі суд дакажа віну мужчыны, яму пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер яму прызначаны шэраг экспертыз. Таксама праваахоўнікі правяраюць датычнасць мужчыны да іншых злачынстваў.

Фота — politikus.ru