У Слоніме прадаюць былы будынак ваенкамата
Былы ваенкамат у Слоніме / au.nca.by
У Слоніме прадаюць былы будынак ваенкамата. Згодна з апісаннем, ён "спецыялізаваны для органаў дзяржаўнага кіравання, абароны, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў", заўважылі hrodna.life.
Што праўда, прыбіральная на вуліцы. Вось такое дзяржаўнае кіраванне. І ўнутраныя справы.
Лот складаецца з двухпавярховай пабудов, ужо згаданай прыбіральні, склепа, прыбудовы, двух гаражоў, агароджаў і сетак. Будынак закансерваваны і знаходзіцца на балансе мясцовага ЖКГ.
Актуальны ваенны камісарыят Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў знаходзіцца на вул. Брэсцкая, 44.
Тая самая прыбіральня побач з ваенкаматам / au.nca.by