У Сібір прывезлі два вагоны беларускай грэчкі
У лістападзе ў многіх рэгіёнах Расіі рэзка падаражэла грэчка і ўзнік ажыятаж.
Два вагоны беларускай грэчкі прывезлі прадпрымальнікі ў Навасібірскую вобласць Расіі. Пасля праверкі 126 тон крупы яе дазволілі свабодна прадаваць, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, у пачатку лістапада ў многіх рэгіёнах Расіі грэчневая крупа рэзка вырасла ў цане. Рост коштаў і ажыятаж у пакупнікоў адбыліся на фоне паведамленняў аб неўраджаі культуры ў Алтайскім краі. Тым часам эксперты сцвярджаюць, што рост цэн на грэчку ў Расіі эканамічна не абгрунтаваны і выкліканы "агульнай істэрыяй".
Фота — ria.ru