У школах і садках Беларусі даражэе харчаванне

Школьнае харчаванне, ілюстрацыйнае фота

Школьнае харчаванне, ілюстрацыйнае фота / vgr.by

У Беларусі павышаюцца нормы выдаткаў на харчаванне дзяцей у школах і дзіцячых садках. Адпаведную пастанову прыняў урад краіны.

Урад пераглядае іх штогод на пачатку новага навучальнага года. У сярэднім нормы выдаткаў на харчаванне паднялі на 5%. Адпаведна больш давядзецца плаціць і бацькам.

Колькі будзе каштаваць харчаванне ў школах і садках:

для дзяцей ад 1 года да 3 гадоў з 10,5-гадзінным знаходжаннем — 3,77 рубля;
для дзяцей ад 1 года да 3 гадоў з 12-гадзінным знаходжаннем — 4,85 рубля;
для дзяцей ад 3 да 7 гадоў з 10,5-гадзінным знаходжаннем — 4,95 рубля;
для дзяцей ад 3 да 7 гадоў з 12-гадзінным знаходжаннем — 6 рублёў;
для школьнікаў ва ўзросце 6-10 гадоў з трохразовым харчаваннем — 4,81 рубля;
для школьнікаў ва ўзросце 11-18 гадоў з трохразовым харчаваннем — 5,67 рубля.

У мясцовасцях, дзе дзейнічаюць чарнобыльскія льготы, бацькам давядзецца плаціць палову ад гэтай сумы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.