У Шчучыне ў "дармаеда" знайшлі склад алкаголю (відэа)
У яго гаражы захоўвалася не толькі 1355 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці, але і 35 літраў самагонкі.
У Шчучыне ў 32-гадовага беспрацоўнага мужчыны міліцыянеры знайшлі склад контрафактнага алкаголю. У яго гаражы захоўвалася 1355 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці і 35 літраў самагонкі.
Як адзначае прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, партыю падпольнага спіртнога ацанілі на суму 406 мільёнаў 500 тысяч рублёў. У адносінах мужчыны склалі адміністрацыйны пратакол. Міліцыя высвятляе, з якой мэтай ён арганізаваў склад алкаголю.



Фота, відэа: uvd.grodno.by