У сераду ў Беларусі прагназуюць туман і невялікія ападкі

Туман, ілюстрацыйнае фота

Туман, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 3 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі — пераважна дождж. У асобных раёнах чакаецца туман, уначы і зранку — слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні слабы.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 да +4 градусаў. Удзень прагназуецца 1-6 градусаў вышэй за нуль.

4 снежня надвор'е будзе пераважна хмарным. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — дождж, уначы з мокрым снегам. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны.

Уначы тэрмометры пакажуць -1...+5 градусаў, удзень чакаецца 1-8 градусаў цяпла. 

У сераду ў Беларусі прагназуюць туман і невялікія ападкі
Прагноз надвор'я на 3 снежня / Белгідрамет
У сераду ў Беларусі прагназуюць туман і невялікія ападкі
Прагноз надвор'я на 3 снежня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.