У сераду сонечнае надвор'е зменяць дажджы і навальніцы

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, ужо ў сераду, 31 ліпеня, сонечнае надвор'е зменяць дажджы, навальніцы, месцамі град. Вецер будзе дасягаць 15 метраў за секунду. Слупкі тэрмометраў днём пакажуць максімум 25 з плюсам. У чацвер і пятніцу вецер супакоіцца. Бліжэй да выхадных слупкі тэрмометраў ізноў паднімуцца да 27 з плюсам, паведамляе Першы тэлеканал.


Тым не менш, сёння яшчэ можна атрымаць асалоду ад летніх променяў. Паводле прагнозу сіноптыкаў, у аўторак, 30 ліпеня, ападкі магчымыя толькі ўдзень на захадзе краіны, паветра прагрэецца да 30 градусаў цяпла (на Брэстчыне — да 34).
 

Фота — bymedia.net