У Санкт-Пецярбургу назвалі прычыну частых пажараў у аўтобусах МАЗ

Пажар у аўтобусе МАЗ / Еўрарадыё
Аўтобусы МАЗ у расійскім Санкт-Пецярбургу перасталі гарэць. Развязаць праблему дапамаглі пераход на айчынныя камплектуючыя і паляпшэнне тэхабслугоўвання. Пра гэта заявіў віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Кірыл Палякоў, піша "Деловой Петербург".
Чыноўнік паведаміў, што ўзгаранні часцей за ўсё адбываліся праз уцечкі алівы ў сістэме гідрапрывада, аліва трапляла на гарачыя часткі рухавіка — і адбываўся пажар. У пікавыя месяцы 2022-2023 гадоў аўтобусы ў горадзе загараліся амаль кожны тыдзень. Прычым пажары здараліся не толькі ў беларускіх МАЗах, але і ў расійскіях аўтобусах марак ЛіАЗ і "Волгабас".
Асноўнай прычынаў Палякоў назваў наступствы санкцый. Калі замежныя пастаўкі спыніліся, перавозчыкі спехам пераходзілі на альтэрнатыўныя крыніцы. Замест правераных імпартных дэталяў выкарыстоўвалі аналагі, якія не вытрымлівалі рэальнай нагрузкі.
Кажуць, што цяпер "гаручыя" аўтобусы, у тым ліку МАЗ, атрымліваюць новыя дапрацаваныя вузлы. Гідраўлічны вентылятар замянілі на электрычны, што дазволіла ліквідаваць рызыку ўцечак алівы, якія і правакавалі пажары. Паведамляецца, што новыя сістэмы на аўтобусах — расійскай вытворчасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.