У Румыніі выбіраюць прэзідэнта. Папярэднюю спробу адмянілі з-за Расіі

Другая спроба пасля адмены вынікаў з-за падазрэнняў у расійскім умяшанні / pixabay.com
4 мая ў Румыніі пачаўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Гэта ўжо другая спроба выбраць кіраўніка дзяржавы за апошнія паўгода. У лістападзе 2024 года Канстытуцыйны суд краіны адмяніў вынікі папярэдняга галасавання, дзе нечаканым лідарам стаў прарасійскі кандыдат Кэлін Джорджэску. Падставай сталі падазрэнні ва знешнім умяшанні, у тым ліку праз TikTok. У маніпуляцыях падазравалі Расію.
На выбарах у маі 2025 года ўдзельнічаюць 11 кандыдатаў.
Найбольшыя шанцы на выхад у другі тур, згодна з апытаннямі, маюць чатыры кандыдаты.
Джордже Сіміон, лідар ультраправой партыі “Альянс за аб’яднанне румынаў”. Вядомы сваёй прарумынскай рыторыкай, падтрымкай аб’яднання з Малдовай, жорсткай крытыкай ЛГБТ-супольнасці і Еўрасаюза. Хоць ён і называе Пуціна ваенным злачынцам, выступае супраць паставак зброі Украіне.
Нікушор Дан, мэр Бухарэста, які прадстаўляе ўмеранае крыло.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.