Партыю "Альтэрнатыва для Германіі" прызналі праваэкстрэмісцкай

Пратэст супраць ультраправых у Германіі / Tagesschau
Партыю "Альтэрнатыва для Германіі" прызналі праваэкстрэмісцкай. Такое рашэнне прыняло Федэральнае ведамства па ахове канстытуцыі ФРГ. У прэс-рэлізе сказана, што выяўлены прыкметы спробаў АдГ "супрацьстаяць свабоднаму дэмакратычнаму парадку".
На думку супрацоўнікаў гэтай спецслужбы ўнутранага прызначэння, у АдГ ставяць за мэту "выключыць пэўныя групы насельніцтва з раўнапраўнага ўдзелу ў жыцці грамадства", што гаворыць пра "знявагу чалавечай годнасці".
"Напрыклад, АдГ не лічыць грамадзян Германіі, якія маюць гісторыю міграцыі з пераважна мусульманскіх краін, раўнапраўнымі чальцамі нямецкага народа, як гэта вызначана партыяй з этнічнага пункту гледжання", — каажуць у ведамстве.
Сваё рашэнне ведамства абгрунтавала "экстрэмісцкім характарам партыі ў цэлым". Паведамляецца, што адпаведную ацэнку спецслубжа вынесла "пасля інтэнсіўнай і ўсебаковай экспертнай праверкі".
Дагэтуль АдГ была ў катэгорыі падазраваных у правым экстрэмізме. Цяпер нямецкія спецслужбы могуць афіцыйна сачыць за сябрамі партыі. Згодна апошнім апытанкам, "Альтэрнатыва для Германіі" ўпершыню ў гісторыі мае першае месца па папулярнасці сярод грамадзян краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.