У родным горадзе спявачкі Шакіры адкрылі яе 6-метровую бронзавую статую
6-метровая Шакіра / AFP
У родным горадзе спявачкі Шакіры Баранкілья на поўначы Калумбіі адкрылі яе 6-метровую бронзавую статую. Помнік адлюстроўвае спявачку ў танцы, які яна выконвала ў відэакліпе на песню Hips Don't Lie. На YouTube кліп праглядзелі больш за 1,3 млрд разоў.
"Сцёгны, якія не хлусяць, унікальны талент і голас, які рухае масамі", — цытуе надпіс на таблічцы пад скульптурай "Бі-Бі-Сі".
На адкрыцці статуі прысутнічалі бацькі Шакіры.