У РФ перахапілі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 870 тысяч долараў
Беларускія кантрабандныя цыгарэты на складзе ў Пскоўскай вобласці РФ / sztu.customs.gov.ru
У РФ перахапілі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на больш за 80 мільёнаў расійскіх рублёў (870 тысяч долараў). Расійскія мытнікі заявілі пра ліквідацыю канала пастаўкі нелегальнага грузу ў Пскоўскую вобласць.
Больш за 700 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці без расійскіх акцызных марак знайшлі на складзе ў Вялікалуцкім раёне. Яго абсталяваў каля свайго прыватнага дома жыхар адной з вёсак. Па звестках мытнікаў, грамадзянін Расіі дзейнічаў сумесна з "саўдзельнікамі з Беларусі". Цыгарэты яны збіраліся прадаваць у крамах на Пскоўшчыне. Кантрабандыстам пагражае крымінальная адказнасць.
sztu.customs.gov.ru