У Рэчыцы затрыманы міліцыяй разагнуў кайданкі, у якія быў закуты

"У людзей у такім стане неабмежаваная колькасць сіл" (ілюстрацыйнае фота)

"У людзей у такім стане неабмежаваная колькасць сіл" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Рэчыцы затрыманы разагнуў кайданкі, якія былі на яго руках. Міліцыянты дагэтуль такога не бачылі. Пра гэты выпадак у інтэрв'ю мясцовай газеце расказаў участковы інспектар міліцыі Віталь Бандарэнка. Ён прыгадаў кантакты з алкаголікамі, якія мелі парушэнні псіхікі.

"У людзей у такім стане неабмежаваная колькасць сіл, — гаворыць міліцыянт. — Быў выпадак, як адзін з іх разагнуў складнік кайданкоў, у якія быў закуты. Не спартовец, тыповы алкаголік з белай гарачкай. Таму з імі трэба гаварыць акуратна, з усім згаджацца, быць лаяльным".

Па словах участковага, падобныя праблемы бываюць і з жанчынамі. Былая настаўніца, пенсіянерка, "калі выпівала, прыдумвала розныя гісторыі і тэлефанавала ў міліцыю". Аднойчы за непраўдзівае паведамленне яе аштрафавалі, і яна "на нейкі час супакоілася".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.