У Рэчыцы хуліганы абстрэльваюць камянямі цягнікі, што праязджаюць міма

Каля чыгуначнай станцыі Рэчыца апошнім часам зафіксаваныя некалькі выпадкаў, калі хуліганы пашкодзілі камянямі цягнікі, паведамляе interfax.by.

Гомельская транспартная міліцыя адзначае, што толькі за травень пашкоджаныя чатыры цягнікі. У прыватнасці, вечарам 1 траўня ў цягніку "Брэст — Гомель" проста падчас руху было разбітае вакно ў адным з вагонаў. У гэты ж дзень хуліганы закідалі камяняці дызель-цягнік "Рэчыца — Гомель" і пабілі адразу некалькі бакавых вокнаў. На шчасце, пры здарэнні ніхто пакуль не пацярпеў.

Цяпер транспартная міліцыя шукае парушальнікаў. Мяркуецца, што віна ляжыць на непаўналетніх падлетках. Між тым, за такія супрацьпраўныя дзеянні пагражае крымінальная адказнасць.

Гомельскія праваахоўнікі просяць паведаміць ім інфармацыю па тэлефонах (8-0232) 95-21-18; (8-029) 109-01-16.