У Керчы ў сталовай тэхнікума ўзарваўся газ. Загінула 10 чалавек
У Керчы палітэхнічным каледжы прагрымеў выбух. 10 чалавек загінула. Каля 70 пацярпелых. Пра гэта інфармуюць расійскія СМІ.
Прадстаўнік экстранных службаў Крыма заявіў РИА Новости пра выбух газу.
Па словах відавочцаў, выбух прагрымеў у сталовай навучальнай установы. Партал “Керчь.ФМ” піша, што для эвакуацыі пацярпелых не хапае хуткіх дапамог і насілак. Выкарыстоўваецца грамадсткі транспарт і дзверы.