Пасля выбуху ў керчанскім каледжы распачатая крымінальная справа
Фото: ria.ru
Па факце выбуху ў Керчанскім каледжы следчыя распачалі крымінальную справу. Пра гэта ў твітэры паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага Камітэта Расійскай Федэрацыі Святлана Пятрэнка:
"Па факце гібелі людзей у выніку выбуху ў Керчанскім каледжы Следчым камітэтам Расіі ўзбуджана крымінальная справа".
По факту гибели людей в результате взрыва в керченском колледже возбуждено уголовное дело. Председатель СК России поручил принять его к производству центральному аппарату и направил на место происшествия следователей и криминалистов из Москвы.
— Следственный комитет (@sledcom_rf) 17 октября 2018 г.
Офиц. представитель СКР
С. Петренко
Артыкул, па якім заведзена справа, не ўдакладняецца.
Пра тое, што ў двухпавярховым корпусе політэхнічнага каледжа ў Керчы адбыўся падрыў неўстаноўленага выбуховага прыстасавання, паведамілі раней у Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце. Папярэдне, загінулі 10 чалавек, 40 – у шпиталі, паведамляе ria.ru.