У Расіі ў Крымінальны кодэкс увялі паняткі "мабілізацыя" і "ваенны час"
Спалены ва Украіне расійскі танк / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
У Расіі ў Крымінальны кодэкс увялі паняткі "мабілізацыя", "ваенны час", "ваеннае становішча". У аўторак Дзярждума аднагалосна ў другім і трэцім чытаннях прыняла папраўкі ў яго. Уводзіцца адказнасць за марадзёрства і здачу ў палон, становіцца больш жорсткім пакаранне за дэзерцірства ў перыяд мабілізацыі і ваеннага стану (да 10 гадоў пазбаўлення волі), а таксама за адмову ад выканання загаду (да 3 гадоў пазбаўлення волі).
Відавочна, што гэта рэакцыя на падзеі ва Украіне, дзе расійская армія сутыкнулася і з дэзерцірствам, і з адмовай вайскоўцаў выконваць загады.
Савет Федэрацыі РФ можа ўхваліць папраўкі ў КК ужо 21 верасня. Далей дакумент атрымае на подпіс Уладзімір Пуцін. Папраўкі пачнуць дзейнічаць пасля афіцыйнай публікацыі.
t.me/voynareal