У Расіі пяцёра школьнікаў праваліліся ў яму з кіпенем і апынуліся ў бальніцы
На месцы здарэння / @bazabazon
Пяцёра школьнікаў адзін за адным праваліліся ў яму з кіпенем у Іванаўскай вобласці Расіі, піша рэсурс Baza. Недалёка ад школы па ходзе руху магістральнай лініі цеплазабеспячэння праваліўся грунт. Дзеці ямы не заўважылі (як піша рэсурс, "праз дрэннае надвор'е і бачнасць") і па чарзе праваліліся.
Дзяцей з моцнымі апёкамі забралі ў бальніцу. З прычынамі здарэння цяпер разбіраецца мясцовая пракуратура.
Дзеці ямы не заўважылі / тут і далей фота @bazabazon