У Расіі пры спробе рабавання крамы затрымалі беларуса

Аднак мужчына быў затрыманы ахоўнікам, паведамляюць мясцовыя СМІ. Як пазней аказалася, гэта быў той самы рабаўнік, які некалькі дзён перад гэтым абрабаваў з беларускім напарнікам у Смаленску іншую краму.



Тады мужчыны ўвайшлі ў краму, замкнулі за сабой уваходныя дзверы і, пагражаючы прадаўшчыцы расправай, запатрабавалі грошы, спіртное і прадукты. Жанчына спалохалася і аддала дзве літровых бутэлькі гарэлкі, каля дзесяці тысяч рублёў (прыблізна 300 долараў ЗША) з касы і прадукты. Як толькі мужчыны сышлі, прадаўшчыца звярнулася ў паліцыю.



Сышчыкі пачалі пошукі, і неўзабаве на Віцебскай шашы заўважылі чалавека, падобнага па апісанні да аднаго з падазраваных. Пры сабе ў яго была распачатая бутэлька гарэлкі, прадукты з крамы і тры тысячы рублёў.


Мужчыну затрымалі і даставілі ў аддзел паліцыі. Беларус расказаў, што на рабаванне яны з напарнікам пайшлі, каб працягнуць застолле.



Цяпер беларусы знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа.