У Расіі перахапілі кантрабанду беларускіх цыгарэтаў на 115 тысяч долараў
Кантрабандныя беларускія цыгарэты / ctu.customs.gov.ru
У Смаленскай вобласці Расіі мытнікі перахапілі партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі, паведамляе Мытная служба Расіі.
Фургон спынілі каля вёскі Круглоўка Руднянскага раёна. Суправаджальныя дакументы сведчылі, што ў машыне перавозяць зборны груз: клапаны, рэгулятар перападу ціску, плату кіравання.
Але сярод заяўленага тавару мытнікі знайшлі і 88,2 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт. Кошт кантрабанды ацанілі ў 10,5 мільёна расійскіх рублёў (больш за 115 тысяч долараў).
Кантрабандныя беларускія цыгарэты / ctu.customs.gov.ru
Кантрабандныя беларускія цыгарэты / ctu.customs.gov.ru