У Расіі пачалі выпрабоўваць вакцыну супраць каранавіруса

У Расіі пачалі выпрабоўваць вакцыну супраць каранавіруса

У Расіі пачалі выпрабоўваць прататыпы вакцыны супраць новага каранавіруса COVID-19, паведамляе ria.ru. "У самыя сціслыя тэрміны" іх распрацавалі ў Дзяржаўным навуковым цэнтры вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар". Даследаванні праходзяць на жывёлах. Стаіць задача выпрацаваць найбольш перспектыўныя і бяспечныя прататыпы вакцыны, вызначыць склад, дозу і спосаб увядзення прэпарату.

Спецыялісты разлічваюць на ўкараненне вакцыны толькі ў чацвёртым квартале 2020 года.

У свеце налічваецца 244,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. У Расіі — 199, у Беларусі — 69. У свеце ўжо 10 030 ахвяр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.