У Расіі тэлеканал "Дождь" прызналі "замежным агентам"
У Расіі тэлеканал прызналі "замежным агентам". Гэта тэлеканал "Дождь", які рэгулярна паведамляе пра сітуацыю ў Беларусі, бярэ каментары ў беларускіх апазіцыйных палітыкаў. У спісе "замежных агентаў" апынулася і выданне "Важные истории" (яно займаецца журналісцкімі расследаваннямі) і яго галоўны рэдактар, журналісты.
СМІ, прызнанае "замежным агентам" у РФ, сутыкаецца з абмежаваннямі і ўзмоцненым кантролем у сваёй дзейнасці. Яно вымушана ў сваіх матэрыялах паведамляць пра гэты свой статус.